понедельник, 4 мая 2020 г.


Беларуская мова 10 клас на 5-7 мая 2020 г.
Тэма: Прыслоўе, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыслоўяў па значэнні. Утварэнне форм ступеней параўнання прыслоўяў, утварэнне і правапіс прыслоўяў.
Вучні павінны ведаць:
марфалагічныя прыметы прыслоўяў, іх разрады, правілы афармлення  на пісьме.
Вучні павінны умець:
знаходзіць  прыслоўі ў тэкстах, вызначаць іх разрады, утвараць і ужываць у маўленні прыслоўі.
Заданні:
1.Знайдзіце ў тэксце прыслоўі. Як вы лічыце, якая іх роля ў тэксце?
Казачны лес.
Уночы выпаў сняжок. Прыкметна пабялелі і без таго белыя бярозы. Пасвятлелі ельнікі. Белы колер у спалучэнні з зялёным вельмі пасуе дрэвам. Дубровы таксама выглядаюць урачыста. Ствалы дубоў імкнуць увысь, і кожны з іх заканчваецца нібы каронай. Снег, што наліп на іх, ажно ззяе ў сонечных промнях.
     Унізе таксама ўсё выглядае казачна. На белым фоне залаціцца лушпавінка сасновай кары, прабіваецца скрозь снег пажоўклы пучок зуброўкі. Аднекуль апусціўся чырвоны кляновы ліст, і ён як гусіная лапка. Хораша глядзяцца імхі. На дрэвах, на пнях. На каранях вываратняў яны здаюцца аксамітнымі.
2.Успомніце разрады прыслоўяў. Пры неабходнасці звярніцеся да табліцы на старонцы 209 у падручніку.
3. З практыкавання 336  выберыце любыя 5 прыслоўяў, карыстаючыся табліцамі на старонцы 211, утварыце ад іх усе магчымыя формы ступеней параўнання. Які вывад вы зробіце: ці ад усіх прыслоўяў утвараюцца формы ступеней параўнання?
4.Наступны крок у засваенні тэмы – утварэнне і правапіс прыслоўяў. Вам у дапамогу – правіла на старонцы 214 і табліца на старонцы 215.
5.Паспрабуйце праверыць сябе, выканаўшы практыкаванне 345. Пры неабходнасці карыстайцеся слоўнікам.
Атрымалася?  Малайцы!


Комментариев нет:

Отправить комментарий