четверг, 23 апреля 2020 г.


Беларуская мова 10-3 клас на 24-27 красавіка 2020 года
Тэма: Дзеепрыслоўе і дзеепрыметнік як асобыя формы дзеяслова. Утварэнне, ужыванне і правапіс дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.
Вучні павінны ведаць:
марфалагічныя прыметы дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, правілы пунктуацыйнага выдзялення іх на пісьме.
Вучні павінны умець:
знаходзіць  дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі ў тэкстах, утвараць і ужываць у маўленні ўласцівыя беларускай мове дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі.
Заданні:
1.     Азнаёмцеся з матэрыялам практыкавання 325 падручніка, параўнайце дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе. Узгадайце, што вы ўжо ведаеце пра гэтыя формы дзеяслова. Калі будзе цяжка, вазьміце ў дапамогу табліцу на старонцы 203.
2.     Што такое дзеепрыметнікавы і дзеепрыслоўны зварот? Якія знакі прыпынку ставяцца пры іх? Звярніцеся да практыкавання 327. Пасля гэтага паспрабуйце расставіць знакі прыпынку ў прапанаваных сказах:
Нягледзячы на пахмурнае надвор’е адчуваю плывучы па Бабры незвычайную  не спазнаную мною раней асалоду.
Нягледзячы на незлічоную колькасць стагоддзяў, што шугалі над табой, знікаючы ў сівізне мінуўшчыны ты плыла і будзеш плысці, і будзе чуваць гоман тваіх хваль, падобны да мудрай нікім не паўторанай песні.
3.     Самае цяжкае ў тэме - пераклад дзеепрыметнікаў з рускай мовы на беларускую. Паспрабуйце разабрацца з табліцай:
Словазлучэнне на рускай мове
Актуальныя прыкметы
Вывады
 Налившаяся рожь
 Покрасневшая ягода
 Растущие вблизи деревья
 Плачущий голос
Спросил остановившийся человек
 Рассказывающий

Наліўное жыта (суфікс    –вш-)
Пачырванелая ягада (суфікс–вш-)
Дрэвы, якія растуць паблізу (суфікс –ущ-)
Плаксівы голас (суфікс –ущ-)
Спытаў, спыніўшыся, чалавек (суфікс –вш-)
Апавядальнік (суфікс  –ющ-)

Суфіксы –вш-,–ущ-, ющ-, а таксама –ш-, -ем-, -ім- не характэрны  для беларускай мовы, таму замяняем дзеепрыметнікам з ужывальным суфіксам, даданым сказам, прыметнікам, дзеепрыметнікам, назоўнікам
4. Перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні:
 признавший себя виноватым, надломанная веточка, переваренное варенье, собранные ягоды,  подкормленные растения, бодрящий ветер, обессилевший после боя, нагноившаяся рана,  расписавшиеся в дневниках, пронизывающий холод.
5. Выканайце марфалагічныя прапорцыі (пры неабходнасці карыстайцеся слоўнікам):
Сопутствующие явления
                   ?
                 ?
Сход, які адбудзецца
Оледеневший металл
                    ?
Разлезшийся мешок
                     ?
                   ?
Усвядомленая памылка
                    ?
Лес, які шуміць
                    ?
Пагрозлівае становішча
Трепещущие крылья
                     ?
 6.Выпраўце памылкі ва ўжыванні дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў:
 Ужыванне дзеепрыметнікаў
 Ужыванне дзеепрыслоўяў
Прынесяныя кнігі мяне зацікавілі.
Падручнікі расстаўленыя самім вучнем сведчылі пра яго цягу да акуратнасці.
Прысуджаным да пакарання ім ніхто не спачуваў.
Вышывая ручнік Маша слухала радыё.
Забіўшы паліцая, Сотнікава самога параніла.
Любаваўшысь вавёркамі хлопчыкі і дзяўчынкі ішлі па сцяжынцы праз лес.
Пераацэненныя, абклеяны, засеяныя, прывезяныя з пошты пісьмы, загоеныя раны, аловак завостраны ўручную, пабудаваны, забеляны, атрыманныя, купленныя.
Хаваячыся за хмары даўно заснуў месяц заснулі дажджом прыбітыя палі.
Крыху збянтэжыўшыся Сымон хутка знайшоў адказ на недарэчны жарт.
Даведаўшыся пра вызваленне Мінска нас акрыліла надзея хутка вярнуцца ў родныя мясціны.
Пісаўшы работу я ўвесь час аб нечым думаў.
Расказваючы анекдоты ўсім было смешна.
Не варушыўшыся хлопцы глядзелі на дарогу.
Ідучы дадому з’явілася жаданне наведаць сябра.
Развітаўшыся з сям’ёю было трохі сумна.
Ехаўшы да бацькоў Максім думаў аб нечым сваім.
Выкананыя  заданні даслаць на адрас ludmilaburvin@yandex.ru ці ў вайбер. Поспехаў усім!

Комментариев нет:

Отправить комментарий