пятница, 10 апреля 2020 г.


Беларуская мова 10-3 клас  на 20-21 красавіка

Тэма: Займеннік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля, скланенне.
Заданні:
1.     Азнаёміцца з матэрыялам параграфаў  35,36  падручніка, звярнуць увагу на табліцу на старонцы 192.
2.     Адказаць на пытанні жартоўнай віктарыны:
Якім займеннікам множнага ліку мы карыстаемся, звяртаючыся да аднаго чалавека?
Які займеннік не мае формы назоўнага склону?
Якія два асабовыя займеннікі перашкаджаюць на дарогах аўтатранспарту?
За які асабовы займеннік трэба схаваць літару ц, каб атрымалася назва жывёлы з пароды грызуноў?
Уявіце сітуацыю: мама прыйшла з працы і ўбачыла на кухонным стале стос чыстага посуду. Узрадаўшыся, яна спытала ў дачкі: Што гэта за талеркі і кубачкі? Дачка адказала пяццю асабовымі займеннікамі.  Якімі?
Што абазначаюць прыналежныя займеннікі?
Чаму так лёгка зблытаць адносныя і пытальныя займеннікі?
Якая роля займеннікаў у мове?
Якімі членамі сказа выступаюць займеннікі?
Якія займеннікі ніколі не пагаджаюцца?
Якія займеннікі заўсёды сумняваюца?
Якія два займеннікі можна зблытаць, паставіўшы няправільна націск?
3.     Самастойна вусна выканаць практыкаванні 308, 311.
4.     Пісьмова выканаць практыкаванні 310 (абавязкова заданне 1 і 2, змешчаныя пасля практыкавання)
5.     Прачытаць тэкст, раскрыць дужкі, паставіць займеннікі ў патрэбную форму, вызначыць разрад і склон.

ІІ Еўрапейскія гульні – (самы) _____________ значная падзея ў спорце для еўрапейскага кантынента, (які)_________________ адбылося ў 2019 годзе. Як і алімпіяда, (гэты)_________________ спартыўнае свята праходзіць раз у чатыры гады. Беларусі выпаў гонар прыняць ІІ Еўрапейскія гульні. Тысячы спартсменаў, балельшчыкаў, журналістаў прыехалі ў (наш)_______________ краіну, каб паўдзельнічаць у (гэты)_________________ свяце спорту. Сімвалам гульняў у Беларусі стала чароўная папараць-кветка, (які)_____________ дапамагла атлетам праявіць (увесь)____________________(свой)___________________ здольнасці і таленты падчас спаборніцтваў.
6.Падрыхтуйце тэкст для гасцей нашай краіны пра цікавыя пра мясціны  Беларусі (з выкарыстаннем займеннікаў розных разрадаў) .
Тэкст дасылайце на адрас  ludmilaburvin@yandex.ru  да 22 красавіка.
          Пытанні можна задаць пісьмова на нумар вайбера 8-0336208605.
           Чакаю адказаў! Жадаю поспехаў!









Комментариев нет:

Отправить комментарий