пятница, 10 апреля 2020 г.



Беларуская літаратура 10-1, 10-2, 10-3 клас на 20-24 красавіка

Тэма:  Роздум аб прызначэнні чалавека на зямлі, аб лёсе беларускага народа, узаемасувязях гістарычных эпох у аповесці У.Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”.
Заданне:
Падрыхтаваць разгорнутыя адказы на прапанаваныя тэмы  (на выбар вучняў любыя дзве):
1.     Чаму наш край названыў творы  “краем лірнікаў і цемры”?
2.     На якія праблемы грамадскага жыцця Беларусі 50-пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя спрабаваў даць адказ У.Караткевіч, пішучы аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”?
3.     У класічнай літаратуры ў ролі спадчыннікаў магутнага роду звычайна выступаюць мужчыны. Чаму пісьменнік ношу такой адказнасці ў аповесці аддае жанчыне?
4.     Чым адметная аповесць У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” як дэтэктыўны твор?
5.     “У нашых жылах не блакітная, а брудная кроў…” Чаму так
лічыць Надзея Яноўская?
6.     Што, па-вашаму, сімвалізуе вобраз дзікага палявання?
7.     Якія агульначалавечыя праблемы асэнсоўвае аўтар у аповесці
“Дзікае паляванне караля Стаха”?
8.     У.Караткевіч многім сваім героям дае аднолькавыя імёны. Каму? Якія? Чаму так?
9.     Якія асацыяцыі ўзнікаюць у вас да паняцця “дзікае паляванне”. Чаму?
10.            Паглядзіце аднайменны фільм. Раскажыце пра свае ўражанні ад прагляду.
Разгорнутыя адказы чакаю на адрас  ludmilaburvin@yandex.ru  да 25 красавіка.
            Пытанні можна задаць пісьмова на нумар вайбера 8-0336208605.
           Чакаю адказаў! Жадаю поспехаў!






Комментариев нет:

Отправить комментарий